Elektrine
Log in Register
Paige Chat Timeline Gallery Friends Email Drive DNS Private DNS Domains VPN Kairo Nerve
Remote

Andrej Zacharevicz

@andrej_z@mastodon.com.pl
mastodon 4.7.3
  • Open on mastodon.com.pl

Я беларус, жыву ў Лодзі. Часцей выкладаю свае аматарскія здымкі, але часам і нейкія нудныя развагі.

PL: Jestem białorusem i mieszkam w Łódzi. Najczęściej publikuję tu jakiś swoje amatorskie zdjęcia, czasem do tego jeszcze i jakieś własne nudne rozwagi.

15 Followers
18 Following
45 Posts
Joined May 09, 2023
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Сёння вельмі цёпла і мы выбраліся ў парк.

2
0
2
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago

Oh, the weather outside is frightful…

#lodz

mastodon.com.pl
2
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago
Replying to
@svuorela@floss.social I utilize it for my most popular repo: https://github.com/measles/zahar_recepies So thank you very much! I not only can use Kookbook to storey recepies on PC, but effectively can use Github to use my recipe book from any network-attached device.
GitHub

GitHub - measles/zahar_recepies: Рэцэпты Андрэя і Алены Захарэвічаў

Рэцэпты Андрэя і Алены Захарэвічаў. Contribute to measles/zahar_recepies development by creating an account on GitHub.

1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago
Усё навокал цвіце і прачынаецца. Вясна… #lodz
1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Ранні сняданак

1
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago
Абнавіў рабочы фрэймворк для гарбаты да літра. Пакуль працуе добра.
1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Лодзь ранкам і ўвечары.

PL: Łódź rano i wieczórem.

#неба #lodz

mastodon.com.pl
1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
Replying to
@darek@mastodon.com.pl Po polsku to: Czy dodajecie ziemniaki gotowane do zupy razem z jasnym miso i wakame?
1
1
2
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago

Раніца

PL: Ranek

#неба #lodz

mastodon.com.pl
1
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago

Некалькі здымкаў Лодзі ў рэжыме hit-and-run.

PL: Kilka zdjęć Łódzi w formacie hit-and-run.

#неба #lodz

mastodon.com.pl
1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago

Атрымалася скончыць версію 2.1.0 бібліятэкі Łatynkatar, якая цяпер умее канвертаваць не толькі з кірыліцы ў лацініцу, але і з лацініцы ў кірыліцу. Як заўсёды, без аніякіх знешніх залежнасцяў і здольная апрацаваць усю "Новую зямлю" меньш як за секунду.

https://github.com/latynkatar/latynkatar/releases/tag/2.1.0

github.com
1
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
Неба пасінела. #lodz #неба
1
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Ідзем да вясны.

#lodz

mastodon.com.pl
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Нашы і Мумітроль. #дзеці
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago

У чарговы раз сустракаю гэтае "не трэба мікрадапамогі для былых палітычных закладнікаў", напрыклад, не трэба іх вазіць ва ўжонд. І мяне, прабачце, проста агаломшвае такім клопатам.

Але давайце пачнем ад тэрміналогіі. Як бацька двойні, адзін з каторых мае аўтызм у форме дастатковай для інваліднасці, хачу раскрыць вам страшную таямніцу: дапамагаць, гэта НЕ(!!!) рабіць нешта за кагосьці. Гэта дапамагаць справіцца з праблемамі, каб зрабіць. Тое пра што вы кажаце "дапамагаць", гэта не дапамога. І ў большасці выпадкаў ад гэтага сапраўды толькі шкода.

А так людзі прымусова дэпартаваныя без нічога ў чужы край, дзе яны не ведаюць ані базавых спосабаў афармлення ці пакупкі самага неабходнага, ані (часам) нават мовы, патрабуюць самай рознай дапамогі і падтрымкі. Дапамогі з грашыма, па-магчымасці працай, жыллём, усякімі рознымі афармленнямі і легалізацыямі, ад білетаў на транспарт, да легалізацыі жыцця ў краіне. Макра, мікра, нана, пікта, фемта дапамогі. Нават проста каб было з кім пасядзець і выпіць гарбаты.

Сапраўды трэба старацца не браць на рукі дарослага чалавека, бо гэта саараўды шкодзіць. Кожнаму чалавеку трэба адчуваць сваю самастойнасць, здольнасць рабіць неабходнае.

Але мы ж пра дапамагаць, так? Дык вось, дапамагаць трэба. І так, тыя самыя ўжонды таксама патрабуюць дапамогі. Бо туды трэба запісацца (дзе і як), даехаць (як купіць білет, дзе паглядзець расклад і чым даехаць), неяк растлумачыць чаго хочаш ці якія праблемы мусіш вырашыць (веданне мовы хаця на самым базавым узроўні). Без ведання хаця б нейкіх фраз з новай мовы і разумення дзе тут і як робяць вось гэта вось, гэта не цяжка, гэта нерэальна. Ніхто не кідае гадавалае дзіця ў лесе, каб яно адшукала дарогу дадому, спадзяюся?

Тут тое ж самае: кожны ўзровень стрэсу і адаптацыі (як камбінацыя гэтых двух фактараў) маюць свой максімальна магчымы ўзровень аўтаномнасці. Не кідайце людзей саміх паводле святога прынцыпу "захоча жыць — навучыцца".

Калі вы думаеце, што я маю рацыю — пашырайце гэты тэкст, калі ласка. Лічыце, што я не маю рацыі? Запрашаю ў каменты.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Replying to
@kaidan@fosstodon.org I hope the application name is a Japanese word, not a Slavic.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago

Увага спасылка на вельмі маніпулятыўны тэкст, каторы проста невыносна смярдзіць.

З тэкста вы даведаецеся, што ў стужцы спадара Лянкевіча не было ніякага абурэння з нагоды таго што Камунікат быў знішчаны. Цікава, у мяне было даволі шмат. Можа ў яго нейкая стужка неўдадая, ці можа ён меў на ўвазе пэўную "групу беларускіх даследчыкаў"? Загадка.

Праўда, абураліся збольшага тым, што нехта гэта зрабіў, а не тым, што камінікатаўская база тэкстаў была даступная сайту не толькі на чытанне, але і на запіс. Пэўна, гэта і паслужыла прычынай таго, што спасылку на гэты артыкул паставіў у сябе спадар Іванюк, заснавальнік Камуніката. Бо ў яго ў сябрах даволі шмат з тых людзей, якія абураліся ў маёй стужцы, і некалькі з тых, каторыя абураліся, але ў маёй стужцы іх няма. Не хвалюйцеся, спадар Яраслаў, ніхто вас не вінаваціць. Усім вельмі балюча ад таго, што такі важны рэсурс ў выніку атакі быў калі не знішчаны, то моцна пашкоджаны.

З далейшых маніпуляцый вынікае, што альбо кіберпартызаны і знішчылі Камунікат, альбо яны такое ж гаўно, які і кіберкрасаўцы, але мы павінны іх любіць і паважаць хаця б за тое, што шкоды беларускай культуры ад іх пакуль меньш. Я не зразумеў, але тут даволі тонкае адрозненне, як на мой густ.

Шчыра кажучы, гэта нейкая слаба перавараная арганіка, як на мой густ. Цудоўны прыклад таго, як можна быць больш БТ, чым само БТ.

https://reform.news/postradavshij-kamunikat-provinivshiesja-kibery-i-grobovoe-molchanie-gruppy-belarusskih-issledovatelej

reform.news
0
1
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 8mo ago
Захацеў нешта засаліць хуценька. Забілі абодва ферментары. Пачынаю думаць пра трэці.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Апошнім часам сустракаў некалькі пастоў пра "узор і мая ралявая мадэль", то дазвольце і мне. Альбо не дазваляйце, мне ўсё роўна.

Узор для мяне гэта матуля Форэста Гампа. Перакананы, што большасць успомніць як яна пераспала з дырэктарам, каб Форэст пайшоў у школу і будуць чакаць захапляльных гісторый з майго асабістага жыцця. Але маё жыццё значна больш празаічнае.

Гэта проста прыклад таго, наколькі далёка была гатовая пайсці гэта жанчына каб падтрымаць свайго сына. І гэта таксама прыклад для мяне.

Што для мяне было вызначальным у гэтым персанажы, гэта фраза, якая гучала ў фільме не аднойчы: "Мама усё тлумачыла так, каб мне было зразумела". Я ўсё яшчэ спрабую гэта рабіць. Не заўсёды атрымліваецца, і часам гэта займае больш часу і сіл, чым мне б хацелася.

А часам весь мой час і ўсе сілы да рэшты. І так дзень за днём.

Але я ведаў на што падпісваўся. Быць бацькам — самая вялікая прыгода ў маім жыцці. Магчыма, апошняя прыгода. Але кожная секунда была вартая таго што я атрымаў. Нават калі мне было невыносна.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago
Учора прыходзіла ў госці Людміла Скітовіч і мы нечакана размалявалі пару маек і адну торбу.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago
Калі вы яшчэ не даведаліся: ІКЕА дадала ў мабільную аплікацыю опцыю даведацца як гучыць назва таго, што вы аглядаеце. Вельмі цікава, бо я шведскай не ведаю, а яна ўсё ж істотна адрозніваецца ад нямецкай.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Вітаю!

Я Андрэй, і я маю рысы аўтыстычнага спектра. Іншымі словамі, я і сам крыху аўтыст.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago
Replying to
  1. Пралічванне наступстваў.

Давайце на хвіліну ўявім сабе, што усё адбывалася менавіта так, як напісалі мамкіны кібер-інсургенты. У такім выпадку сайт можа быць адключаны наогул, ці ад знешняй сеткі як мінімум на час аўдыта бяспекі. Кіберпартызаны толькі што атрымалі да яго доступ на запіс, помніце? Гэта акурат і ёсць сітуацыя "У нас дзіра ў бяспецы! Ну хоць нешта ў нас у бяспецы!"

То бок, аўдыт бяспекі. Улічваючы, што дзяржаўная ўстанова, недафінансаванае ІТ, хутчэй будзе знешні аўдыт, гэта пытанне тыдняў. Калі моцна "пашчасціць", то па выніках аўдыта знешні доступ да інфармацыі будзе перакрыты зусім.

І тут апроч пытання каму гэта больш шкодзіць: рэжыму Лукашэнкі, каторы ўжо па над 30 год змагаецца з беларушчынай, ці даследчыкам і аўтарам, якія падтрымліваюць і пашыраюць беларускае? Яшчэ і пытанне, чаму аж цэлыя кібер-партызаны не ведалі пра гэтыя базавыя крокі? Так, бібліятэку як раз хутчэй могуць пакінуць у рэжыме "доступ толькі фізічна з бібліятэкі", чым сайт Нацбанку, Міністэрства фінансаў, Падатковай інспекцыі, Міністэрства Унутраных Спраў і іншых.

  1. Рэакцыя.

Больш за ўсё мяне палохае рэакцыя, каторая шмат у каго зводзіцца да "трэба ж было нешта зрабіць" і "усе хто крытыкуюць кібер-партызанаў — маргінэз і агентура".

І апроч таго, што з улікам вышэйсказанага далейшае "нешта рабіць" можа быць неадрасныя і непрыцэльныя удары па беларусах у Беларусі, мяне вельмі палохае гатоўнасць верыць ва ўсё, што кажа пэўны бок. Наш, правільны.

У якасці аргументацыі чаму гэта блага адсылаю да Галілея, Каперніка, Платона. Можа знойдзеце гэта ў бібліятцы?

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Выпусціў версію 2.2.3 бібліятэкі Łatynkatar. Выпраўлены некаторыя памылкі ў канвертацыі лацінкі ў кірыліцу. Гэтая версія ўжо працуе на сайце. https://latynkatar.org
latynkatar.org
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago

І тчэ, забыўшыся, рука…

#МойСцягМойСтыль

mastodon.com.pl
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
Сёння, у Міднародны дзень роднай мовы мне асабліва прыемна анасаваць, што сайт Łatynkatar цяпер умее канвертаваць не толькі кірыліцу да лацініцы, але і лацініцу да кірыліцы. Гэтая опцыя была запланаваная яшчэ да стварэння сайта, калі весь Łatynkatar быў толькі бібліятэкай на Python. Але ў мяне заўсёды нешта не атрымлівалася: неставала часу, сіл, не атрымлівалася прыстойна ўвасобіць ідэю ў кодзе. І вось, нарэшце, атрымалася. Узор новага накірунку канвертацыі па спасылцы ніжэй. Z dniom rodnaj movy vas, siabry! https://latynkatar.org/?type=modern&palatalization=true&direction=cyrillic&text=S2FobyBsdWJpxaE%2FCkx1Ymx1IEJpZcWCYXJ1xZshClRvIMWtemFqZW1uYS4%3D
latynkatar.org
0
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
У дзень Роднай мовы не маглі ге паслухаць "Травіату" на роднай італьянскай з польскімі тытрамі.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

З Днём Волі! Хай будзе.

Янка Купала
Я і воля мая

Мы радзілісь на свет —
Я і воля мая;
Шчыра нас прыняла
Ўся людская сям’я.

Мы раслі удваём —
Я і воля мая;
Небу міла было,
Мела радасць зямля.

Мы жывём удваём —
Я і воля мая;
Воля песні пяе,
Разумею іх я.

Толькі ўмром не ўдваём —
Я і воля мая;
Я памру,— воля век
Не пакіне жыцця!
1909

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago
Кот-кнігалюб у натуральным асяродку.
0
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Ехалі, ехалі, а тут такое #неба паказваюць…

mastodon.com.pl
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 8mo ago

Маціцовае неба паволі сінее.
Птушкі ўзлятаюць,
Крычаць.
Гукаюць вясну.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 8mo ago
Хачу зноў адчуць Хараство і прыгажосць Ціхай восені
0
0
1
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
Replying to
@darek@mastodon.com.pl W sushi to może być nori. To inne, ale takoż bardzo mi smakują.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago

Знайшоў ўжо два музычыных інструментаў, якія па-польску называюцца ў множным ліку: skrzypce і dudy.

Цяпер зразумела, чаму калі я шукаў дуду па-польску мне прэзідэнта падкідала.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago
Паміраюць людзі ў Беларусі. Паміраюць людзі, якія з'ехалі. У Беларусі працягваюць знішчаць беларускую мову і культуру. Па-за межамі Беларусі ў палітычных мэтах паляванне на ўцекачоў могуць прадаваць як змаганне з рэжымам Лукашэнкі і хістанне сувязяў з Расіяй. Гэта вельмі сумна, балюча і прадказальна. Так, "рэвалюцыя" 2020 года апынулася правалам. Калі цікава чаму, можна ўважліва паслухаць Бабарыку з Калеснікавай: максімальныя змены, гэта змена прозвішча дыктатара. А лепш усё "адкаціць ў 2017", каб музыка на Зыбіцкай і каля маўзалея Лукашэнкі дазваляла грамадзянам-турыстам не чуць як катуюць людзей ад 1994. Трэба ппачуць Лукашнку, падтрымаць яго ў гэты цяжкі час. Абавязкова усміхацца! Апцыянальна — чырвоная памада. Нажаль, насуперак самазаспакаенню і міфам, прычына масавасці ў гэты раз не мудрасць лідэраў пратэсту, добрыя мэты пратэстаў (дарэчы, а якія былі мэты, апроч змены Лукашэнкі на каго заўгодна?), а актыўная эканамічная і палітычныя дзейнасць Аляксандра Рыгоравіча, які здолеў раззлаваць і замучаць шмат вельмі розных людзей. Тым не меньш, не думаю, што гэта дае падставы для таго каб лічыць яго лідэрам пратэстаў. Што рабіць у гэтай сітуацыі? Прызнаць і прыняць рэчаіснасць. Не ствараць сабе куміраў, нават з вельмі абаяльных людзей. І, галоўнае, думаць і рабіць сваю беларускую справу паўсюль і заўжды. Можаш пісаць кнігі, вершы, артыкулы, карціны? Пішы, калі ласка! Нам вельмі гэта трэба. Спяваць, жартаваць, граць у тэатры ці кіно? Так, калі ласка. Але можна і трэба рабіць больш празаічныя рэчы. Вучыцца, заўжды і паўсюль. Чытаць і размаўляць па-беларуску. Адна старонка на дзень ці тыдзень, ці адна фраза на дзень таксама лічацца. Не забываць свайго. Несці праўду і ствараць культурніцкія, эканамічныя і палітычныя сувязі. Зарабляць каб быць у стане падтрымаць добрую справу фінансава, і падтрымліваць, хоць грошыкам. А страты… Страты непазбежныя. Варта помніць кожнага і кожную з тых, каго з намі ўжо няма. Але не спыняцца, не апускаць рукі. Беларусь там дзе мы, калі Беларусь побач з сонцам у нашым сэрцы. Dixi.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 5mo ago

Сёння па абедзе рашуча селі ў трамвай і пакацілі ў Канстантынаў Лодзьскі. Усе ўдзельнікі сентыментальнай экспедыцыі давольныя.

0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Некаторы час карыстаўся абаронай Алёхіна, калі выпадала граць за чорных. Але былі некаторыя моманты, каторыя мяне ў гэтым дэбюце раздражнялі. Можа, проста я не настолькі добра яшчэ гуляў, каб цалкам авалодаць гэтым відам дэбюта ў чорных.

Вырашыў паэксперыментаваць і… выпадкова адкрыў абарону Німцовіча. Неяк мне яна пакуль хутчэй падабаецца.

https://www.chess.com/pl/openings/Nimzowitsch-Defense

chess.com
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 3mo ago
Вялікі рэліз біліятэкі Łatynkatar! Гэтым разам направіў некалькі памылак канвертацыі, больш разумна арганізаваў код і там розныя дробязі. Абноўленая версія ўжо працуе на старонцы Łatynkatar, так што можна канвертаваць тэкст лепш, дакладней і крыху хутчэй. https://latynkatar.org/
latynkatar.org
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Як цемрашал і неадукаванае быдла прашу дзяцей чытаць мне. Марцін гэтым летам чытае дзве кнігі разам: па-польску і па-беларуску. Франак мяне пацешыў і абраў "Піпі", чытае мне па-беларуску.
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 6mo ago

Сёння з Францішкам ўпершыню гулялі ў планшэтную гульню, вядомую у Польшы як кітаец. Гэта першы раз, як ён далучыўся да нашых гулняў і ў яго добра атрымлівалася.

Вычытаў, што апроч варыянта на 2-4 чалавекі існуе яшчэ на 5-6. Трэба купіць на выпадак гасцёў.

Дарэчы, можа хто ведае чаму палякі называюць гэтую гульную кітаец?

#дзеці

mastodon.com.pl
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 7mo ago

Міжнародны Крымінальны Суд пад час папярэдняй праверкі знайшоў падставы для правядзення расследвання па злачынствам супраць чалавечнасці, здейсненых беларускімі ўладамі.

https://www.icc-cpi.int/news/icc-office-prosecutor-concludes-preliminary-examinations-venezuela-ii-and-lithuania/belarus

icc-cpi.int
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Учора выйшлі крыху прагуляцца. #неба
0
0
0
0
Open post
Andrej Zacharevicz @andrej_z@mastodon.com.pl
· 2mo ago
Калісьці, калі нарадзіліся дзеці я закінуў трэніроўкі. Так, я разумеў, што гэта можа і будзе ўплываць на маё здароўе не самым лепшым чынам. Так, горш стала ад таго што апроч працы сядзеў за рулём не адну гадзіну, спачатку каб адвезці дзяцей у беларускі дзіцячы сад, забраць іх. А потым яшчэ і адвезці Францішка на тэрапію. Так, гэта значыла яшчэ і тое, што я нешта забіраю ў Марціна, што частка нашага агульнага часу будзе праходзіць ў цэнтрах, дзе будуць дапамагаць Францішку. Што мы будзем размаўляць, чытаць і гуляцца, чакаючы Францішка. Кажуць, Бог няроўна дзеліць. Я толькі чалавек і не ведаю, як роўна падзяліць адно жыццё на двух сыноў, якія маюць настолькі розныя патрэбы. Спадзяюся, некалькі Марцін мяне зразумее і прабачыць за гэта. У мінулым годзе Францішак пайшоў у школу. Было цяжка, аўтыстам заўсёды цяжка адаптавацца да новага. І я ўбачыў, што ён патрабуе патрымкі. Што ён не гатовы ездзіць у школу са спецыялістамі, якія возяць дзяцей да школы з лодзьскіх гарадскіх ліній. Францішку патрэбны быў нехта блізкі побач, бо надта шмат усяго адразу змянілася. Я ўзяў на сябе гэтую працу. Так, гэта азначана прыблізна тры з паловай, а то і чатыры гадзіны паездак штодня каб адвезці Францішка ў школку на Ніцярнянай, а потым даехаць да працы. Увечары тое ж самае ў адваротным парадку. Гэта было цяжка, бо разам з працай займала 11-12 гадзін штодня і з'ядала не толькі амаль весь мой час, але і абсалютна ўсе сілы. На выходных я ляжяў плазам, не маючы сіл падняцца. Усё што я хацеў гэта спаць. Альбо памерці, але спаць таксама неблага. Часам я дапаўзаў да касцёла. Але гэта было амаль невыноснае напружанне. Помню кожны такі шчаслівы момант. Калі дадаць, што я вельмі не люблю раннія абуджэнні, а ў выніку практычна весь школьны год я ўставаў а пятай, то гэта выглядала як катаванне. Штодня. Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Дабраахвотна.
0
0
0
0
Back
313k7r1n3
Elektrine

Tor hidden service

elekhj7afj4qnrr4yd3bkzslsyo5jgfxw3orgjkhlcxifueodybyiiad.onion

I2P eepsite

j6b6cyk6gjmepjih7jjadxgxvvf3lzzujljuu2v4biemzpg3naya.b32.i2p

Platform

  • Email
  • Chat
  • Timeline
  • VPN
  • DNS

Company

  • About
  • Contact
  • FAQ
  • Lite (no JS)

Legal

  • Terms of Service
  • Privacy Policy
  • Transparency Report
  • Report Abuse
  • Warrant Canary
  • VPN Policy

Support

  • support@elektrine.com
  • Report Security Issue
Mail client setup IMAP mail.elektrine.com:993 POP3 mail.elektrine.com:995 SMTP mail.elektrine.com:465
© 2026 Elektrine. All rights reserved. Server: 18:49:18 UTC